Мова іхніх дзяўчатак – набор таямнічых сыляб, Як урок, задаваны ў русалчынай школе на лета Дыглясія дзяцінства, і я сёньня шмат аддала б Каб вось гэтак шаптаць зь імі ў коле заклёны й сакрэты Дзьмухаўцоваю лялькай пад шклом пахаваны сакрэт І гучыць над ім трэнас – як сура, як мантра, як прана. Гэта лета адпушчана ім як апошняе зь лет Калі ім так бязхмарна, цнатліва і беспакарана Мо, я марыла недзе Мора калі раздавалі Пошта цяпер едзе Ракавінкі і каралі Мода на мора Мора - мая мова Moro, mori, amare Mori, amare, moro Мо, я марыла недзе Мора калі раздавалі Пошта цяпер едзе Ракавінкі і каралі Мода на мора Мора - мая мова Moro, mori, amare Mori, amare, moro Мода сарматаў – вычасаныя хвасты Нетутэйшых жывёлін, скручаныя вянкамі Гэта трэба насіць на шыі, як хамуты, А рукавы аздабляюць яны плаўнікамі Найдзівосьнейшых рыбін, якіх толькі носіць вада Тут глыбіню ўсяго вымяраюць куфры Пекната сармата – гэта яго брыда Як блыха, што гнязьдзіцца ў спёку ў парадным футры Мо, я марыла недзе Мора калі раздавалі Пошта цяпер едзе Ракавінкі і каралі Мода на мора Мора - мая мова Moro, mori, amare Mori, amare, moro Мора сармата – гэта пара партоў, У якія яго не пускаюць без пашпартоў І калі яго выпускаюць зь цёмнай каморы Ён, як абвараны, бегае ад мора да мора. Рытуал прывітаньня з морам, развітаньня з морам – Мора наўпрост кіруе ягоным гуморам Тыдзень ляжыць на хвалях – і год жыве Мора сармата разьліваецца ў яго ў галаве (Мо, я марыла недзе) Мора сармата разьліваецца ў яго ў галаве