Іх паненкі, калі вайна, ідуць ваяваць Ну, ня ўсе зь іх, а толькі як бацькі няма ці брата У баі сармат – напятая цеціва, А дуга, што яе напінае – дачка сармата Гойсае лесам вершніца дзікай красы Конь паміж ног і спадніца ўгару без прыліку І уланскім пер'ем за ёю лятуць валасы Колеру нешліфаванага сердаліку Як Дыяна з Дэмэтрай – то з кушам, то з капачом І да імшы, як павачка, штонядзелі... Усё, што яны не зваююць сармацкім мячом Прывядуць у палон на аркане сармацкай кудзелі Я ніколі ня бачыла іншай краіны, дзе Гэтак часта пытаюцца: хто мы й куды ідзем? – І шалеюць гэтак, чуючы ад мудрацоў Што яны – дурачкі на дарозе ў канец канцоў Вельмі часта бывае, што гэтыя мудрацы Зьвінавачваюцца ў празьмерным спажываньні мацы І выганяюцца з гораду пад гарматы На іх месца прыходзяць іншыя мудрацы Якія гавораць ім, што яны – малайцы Бо мудрэц – гэта той, хто хваліць ва ўсім сармата Бо мудрэц – гэта той, хто хваліць ва ўсім сармата Лацінскай ці грэцкай веры ты – тут няважна Іх мараль наагул ня мае дачыненьня да Бога Яны тут паводзяцца так, як дзяўчынка скажа Кірпатая, куца стрыжаная, росту малога Гаспадыням належыць на золку на рынку стаяць І слухаць, што шэпча гандлярцы рыбаю тая дзяўчынка І калі не дачуеш, то ты не сарматка, а бл*дзь Што сябе прапануе сялянам за лусту шынкі Госпад іх пляжыць то гадамі, то – градам Але вер мне: гэта – невынішчальныя людзі Дзяўчынка з гандляркаю будуць іхнім урадам Нават калі іх краіны на мапах ня будзе