Kishore Kumar Hits

N.R.M. - Ja Jedu şarkı sözleri

Sanatçı: N.R.M.

albüm: Pašpart Hramadzianina N.R.M.


Я еду па восеньскім лісце
Еду я праз дзяцячыя сны
Еду я па пагорках і выспах
Па дарогах зімы і вясны
Я еду туды, дзе светла
Дзе лунае паветраны шар
Дзе ветразь напоўніцца ветрам
Дзе сонцам асветліцца твар
Усё на крыві! Усё на касцях!
Усё шматзначнае - адназначна!
Я маю свой ген! Я маю свой сцяг!
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
Я еду праз шэрыя вёскі
Еду я цераз знакі бяды
Я еду праз кропкі, ды коскі
Я еду адсюль - туды
Туды дзе ўзыходзе золак
Дзе падае снегу долу
Дзе свеціць калядная зорка
Дзе гарыць Купальскае кола
Усё на крыві! Усё на касцях!
Усё шматзначнае - адназначна!
Я маю свой ген! Я маю свой сцяг!
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
Усё на крыві! Усё на касцях!
Усё шматзначнае - адназначна!
Я маю свой ген! Я маю свой сцяг!
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
Я еду па вечным брудзе
За брудам нябачна зямлі
Калісьці тут штосьці будзе
Вось толькі што і калі?
Даеду адно па рыму
На хвалях студзёных вятроў
Я еду ў сваю краіну
Нявечную сотню гадоў
Усё на крыві! Усё на касцях!
Усё шматзначнае - адназначна!
Я маю свой ген! Я маю свой сцяг!
Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

06

2007 · albüm

Benzer Sanatçılar