Kishore Kumar Hits

Крамбамбуля - Чырвоны штраль şarkı sözleri

Sanatçı: Крамбамбуля

albüm: Чырвоны штраль


Ва установе пітнай, карчме "Чырвоны штраль"
Сустрэнецца паляква, габрэй, ліцвін, маскаль.
Сядзяць кантрабандысты, агенты, махляры
І чаркамі жанглююць да позняе пары.
Замовіў Зміцер Пізнэр
"Сто грам!"- сказаў Адам,
А не тутэйшы гіцаль сказаў:"Хачу мадам"
Але афіцыянт яго прылюдна адчытаў:
"У нас тут профіль пітны, мадамы праз квартал".
Заўсёды гул! (Заўсёды гул!)
Заўседы баль! (Заўседы баль!)
І музыка ў карчме "Чырвоны штраль".
А я сяджу ў цянёчку
Мяне не бачна там
І слухаю, што кажа савецкі капітан.
Бо капітан Ягораў, як вып'е дзвесце грам
Сакрэты без прымусу распавядае сам.
Капітан Ягораў, чырвоны як бурак,
Упэўнена гавора пра іхні новы танк
Ён кажа:"Мы захопім усё на ўсёй зямлі!"
"Вам, можа, ужо хопіць?"
"Э, ты што, яшчэ налі!"
Заўсёды гул! (Заўсёды гул!)
Заўседы баль! (Заўседы баль!)
І музыка ў карчме "Чырвоны штраль".
Так капітан штоночы своё працягваў шоў
Ды вось бяда: аднойчы да дому не дайшоў.
Бо не тутэйшы гіцаль ці іншы прайдзісвет
Адправіў капітана ў значна лепшы свет.
Ва ўстанове пітнай, карчме "Чырвоны штраль"
Нікого не цікавіць высокая мараль
Хто за тостам, хто без тосту, а хто наогул спіць
Але за капітана ніхто не будзе піць.

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar