Kishore Kumar Hits

Pesnjary - Ballada o komsomol'skom bilete şarkı sözleri

Sanatçı: Pesnjary

albüm: Moi gody


Цвёрда трымаўся юнак на дапросе
Тоячы словы і думкі свае
Вораг-жандар дакурыў папяросу
І камсамольскі білет аддае
- Вось і білет твой, - сказаў ён ласкава
І ад яго на вачах у людзей
Ты адцурайся; выгодная справа:
Жыць застанешся, - жыццё даражэй
Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей
Кніжку спалі - і размовам канец
- Не, не спалю! - адказаў камсамолец
Хай лепей сэрца мне спаліць свінец!
- Ты не згаджаешся? Вельмі шкадую
Кінь свой білет у палонку тады
- Не, я не кіну ў ваду ледзяную
Сам лепш зайдуся ад лютай вады
І юнака з камсамольскім білетам
Босага гоняць на люты мароз
Там ён, абліты вадой ледзяною
К сэрцу рукою білет прыціскаў
Быццам білет пад вадой ледзяною
Быццам з чысцюткага літы ільда
Так і стаяў, смеючыся над катам
Доўга па целу сцякала вада
Так і застаўся стаяць каля хаты
Быццам з чысцюткага літы ільда
Так і стаіць, як жывы, перад намі
Так і стаіць, прыціскае білет
І не развітваецца з сябрамі
І прастаіць яшчэ тысячы лет
Ды не карой ледзяною пакрыты
Ды не абліты вадой ледзяной
Будзе ён вечна стаяць над зямлёй

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar