Праважала сына маці і казала сыну: "Трэба, сынку, ратаваці родную краіну" Маці сына гадавала для шчасьлівай долі Ды ваенная навала загудзела ў полі "Ты бяры, сыночак, зброю біцца з людажэрцам, Буду ўсюды я з табою, усёй душой і сэрцам Я ж цябе ў змаганьні, сынку, засланю ад кулі" І дрыжалі дзьве расінкі на вачах матулі "Не задумай з бою зьбегчы, здрады не дарую Лепш з сумленьнем чыстым легчы ў зямлю сырую" Праважала сына маці і казала сыну: "Трэба, сынку, ратаваці родную краіну"