У суботу Янка ехаў ля ракi, Пад вярбой Алёна мыла рушнiкi. - Пакажы, Алена, броды земляку, Дзе тут пераехаць на канi раку? - Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды, Не муцi мне толькi чыстае вады. Ў маркоцi Янка галавой панiк, Упусцiла дзеўка беленькiй ручнiк. ♪ - Янка, мой саколiк, памажы хутчэй, Хоць плыве, знiкае рушнiчок з вачэй. - Любая Алёна, я ж вады баюсь. Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь. Супынiўся гнеды пад вярбой густой, Цалавала Янку Лена над ракой. Стала цiха-цiха на усёй зямлi... Па рацэ далёка рушнiкi плылi. Стала цiха-цiха на усёй зямлi... Па рацэ далёка рушнiкi плылi.