Паў свіньні, мех бульбы, сала, самагон Што не зайшло у багажнік залезе ў салон Блокаў сілікатных поўненькі паддон Палову ў багажнік, палову ў салон Ты не кажы пра новенькія джыпы Жыццё – ня мёд. Які базар-вакзал? Але ў мяне выдатная машына – Volkswagen Passat універсал (ДЫЗЕЛЬ) Езджу як Шумахер ці амаль як ён (НУ) Крыху перашкаджае загружаны салон Там паў свіньні, мех бульбы, сала, самагон І блокаў сілікатных поўненькі паддон Я сваю машыну ўрэшце разгрузіў Поўны бак саляркі ў Слоніме заліў Еду да палякаў, паліва прадам Грошы атрымаю і назад айда Каму жанчына, а каму мужчына Каму Версаль, каму ўніверсам А ў мяне шыкоўная машына – Volkswagen Passat універсал (ДЫЗЕЛЬ) ♪ На граніцы з Польшчай я заняў чаргу Калі ты папросіш прапусціць магу Заплаці мне роўна 25 у.е. Я тады спакойна прапушчу цябе Поўны бак саляркі полякам прадаў Грошы атрымаў і многа накупляў Паў свіньні, мех бульбы, сала, самагон Што не зайшло ў багажнік – залезла ў салон Вось так мы ўсе – сапраўдныя мужчыны Адказваю за тое што сказаў Для ўсіх для нас найлепшая машына – Volkswagen Passat універсал Вось так мы ўсе – сапраўдныя мужчыны Адказваю за тое што сказаў Для ўсіх для нас найлепшая машына – Volkswagen Passat універсал (ДЫЗЕЛЬ)