Kishore Kumar Hits

Lavon Volski - Маё каханне şarkı sözleri

Sanatçı: Lavon Volski

albüm: Hramadaznaūstva


Сто гадоў самоты, невядома ці то вера ўваскрэсне
Сонца над балотам, за калючым дротам здратавалі песні
Дзе ты мой свет? Дзе ты мой край?
Дзе ты мой смех? Хто цябе скраў?
Маё каханне, пакажы мне шлях дадому
Маё каханне, не давай мне ўпасці долу
Маё каханне...
Вечнае блуканне
І ніхто табе нічога не параіць
Тут канфлікт лякальны
І ўсе схільныя абразіць ды параніць
Хочаш бяды — можаш папіць
Мёртвай вады з чорных крыніц
Маё каханне, пакажы мне шлях дадому
Маё каханне, не давай мне ўпасці долу
Маё каханне...
Маё каханне...
Сто гадоў самоты, сто гадоў гульні ў самаабарону
Вораг кіне змовы, сябра ў звера пераўтворыцца раптоўна
Ён прынясе шэрай парой
Чару табе з чорнай вадой
Маё каханне, пакажы мне шлях дадому
Маё каханне, не давай мне ўпасці долу
Маё каханне, пакажы мне шлях дадому!
Маё каханне, не давай мне ўпасці долу!
Маё каханне!
Маё каханне!

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar