Kishore Kumar Hits

Lavon Volski - Чужы şarkı sözleri

Sanatçı: Lavon Volski

albüm: Hramadaznaūstva


Жывеш у дарозе, жывеш у палёце
На крылах, на колах, на рэйках, на борце
Жывеш у гатэлях, у апартамэнтах
На ўсіх паралелях, на ўсіх кантынэнтах
Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы
І тут ты чужы, і там ты чужы
Жывеш у палоне, жывеш у пагоні
За прывідным заўтра, у прывідным сёння
Жывеш у бістро, у кавярнях і барах
Жывеш па раскладзе, жывеш пад гітару
Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы
І тут ты чужы, і там ты чужы
Жывеш на памежжы Чужыны з Айчынай
І там недарэчна, і тут немагчыма
Ці то не прымае, ці не адпускае
А час, бы вада, паміж пальцаў сцякае
Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы
І тут ты чужы, і там ты чужы
Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы
І тут ты чужы, і там ты чужы
Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы
І тут ты чужы, і там ты чужы
Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы
І тут ты чужы, і там ты чужы
Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы
І тут ты чужы, і там ты чужы
Адкуль ні ўцякай, куды ні бяжы
І тут ты чужы, і там ты чужы

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar