Kishore Kumar Hits

Lavon Volski - Źnikłyja ludzi şarkı sözleri

Sanatçı: Lavon Volski

albüm: Hravitacyja


Хто гэта?
Яна – не яна
Хто гэта?
Ён – ня ён
Такая была
З мільёну адна
Такі быў адзін на мільён
Такая была
Адна на сто год
Такі быў адзін ў жыцці
Няўбачыш яе
Няўбачыш яго
Дзе табе не ісці
С кожным годам ўсё часцей
Ты бачыш ў горадзе зніклых людзей
С кожным годам ўсё часцей
Жылі і былі
Ішлі праз гады
Праз востры імпэт малады
Праз халады
Праз знакі бяды
Праз спёку і халады
І той што стала
Заўсёды які
Іскрыўся ўсмешкай сваёй
І тая што злева
Якой на вякі
Прызначана быць маладой
З кожным годам ўсё часцей
Ты бачыш ў горадзе зніклых людзей
З кожным годам ўсё часцей
Ўсё адцвіло
З кім гэта было
Мы ўсе былі - не былі
Аблокі плывуць
Мірга і святло
Паўзе туман па зямлі
З кожным годам ўсё часцей
Ты бачыш ў горадзе зніклых людзей
З кожным годам ўсё часцей
Ты бачыш ў горадзе зніклых людзей
З кожным годам ўсё часцей
Ты бачыш ў горадзе зніклых людзей
З кожным годам ўсё часцей
Ты бачыш ў горадзе зніклых людзей
З кожным годам ўсё часцей
Ты бачыш ў горадзе зніклых людзей
З кожным годам ўсё часцей

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar