Kishore Kumar Hits

Lavon Volski - Zima şarkı sözleri

Sanatçı: Lavon Volski

albüm: Hravitacyja


Яны
Нам абяцалі светлае заўтра
Нам абяцалі сонца і дзіцячы смех
Маны
Ступень мы бачым толькі зараз
Калі паўсюль ляжыць на пару метраў снег
Зіма
Ў краіне светлага заўтра
З вачэй струменяць слёзы, і заглых матор
Няма
Няма ўжо што цяпер казаць тут
Клікнуць хацелася, голас замёр
Глядзі
Як неабсяжна ўсё занесла
Куды ні кінеш – маразы, ільды, снягі
Сядзім
І палім ложкі і крэслы
Каб пратрымацца неяк дзень-другі
Зіма!
Хаця нам абяцалі лета
З вачэй струменяць слёзы, і заглых матор
Дарма
Паверылі мы ва ўсё гэта
Клікнуць хацелася, голас замёр
Каму
Каму нам скардзіцца і маліцца?
Няма нікога, каб даверыцца яму
Гляджу
Ну, што яшчэ спаліць з паліцы?
Там дыск НА-НА і кніжачка Муму
Зіма
Ў краіне светлага заўтра
З вачэй струменяць слёзы, і заглых матор
Няма
Няма ўжо што цяпер казаць тут
Клікнуць хацелася, голас замёр
Зіма!
Хаця нам абяцалі лета
З вачэй струменяць слёзы, і заглых матор
Дарма
Паверылі мы ва ўсё гэта
Клікнуць хацелася, голас замёр
Голас замёр

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar