Змрок напаўняе ўсю нашу зямлю Армагедон ствараем мы самі Крыві кроплі з неба я лаўлю Мары знікаюць усе разам са снамі Сусвет уручае выбару дар Дабро і зло. Ці існуе ўсё гэта? Можа свет - чорна-белы нуар? А мо экспрэсіўныя фарбы лета? Лёс у кожнага ўласны свой Хтосьці б'е, а хтосьці прымае ўдары Жыцця свайго толькі ён герой Ніхто не напіша чужых мемуараў Сусвет уручае выбару дар Дабро і зло. Ці існуе ўсё гэта? Можа свет - чорна-белы нуар? А мо экспрэсіўныя фарбы лета? Таямніцы трымае ў сабе кожны Судзіць мае права толькі адзін Не існуе таго што нельга, што можна Межаў няма ў сусвета глыбінь Сусвет уручае выбару дар Дабро і зло. Ці існуе ўсё гэта? Можа свет - чорна-белы нуар? А мо экспрэсіўныя фарбы лета