Kishore Kumar Hits

Дрыгва - Крывавая гамарня şarkı sözleri

Sanatçı: Дрыгва

albüm: Крывавая гамарня


Колер чырвоны заліў небасхіл
І вочы падняў туды кожны.
Пачаўся адлік жахлівых часін,
Імгненне жыцця стаць можа апошнім.
Не ведаеш ты, што лёс рыхтаваў
Як ёсць, усё ты прымаеш
Каб не ты, а вораг душу аддаў
Мацней сваю зброю сціскаеш.
Гартуй сваю волю
Крывавы твой шлях!
Гартуй сваю зброю
На варожых шчытах!
Хто здольны прайсці
праз смяротную сечу
Здабудзе славу зямную!
А той хто ўпаў, з рук выпусціў меч
Сабой з гонарам ахвяруе.
Сонца схавалася, хмары счарнелі
Ў прадчуванні трывожным:
Незлічонае войска яны разглядзелі
Але ж мы выстаяць зможам!
Гартуй сваю волю
Крывавы твой шлях!
Гартуй сваю зброю
На варожых шчытах!
Трымай нас, Зямля! Падбадзёрвай, Вецер!
Малі ў думках Багоў!
Калі затрымаемся яшчэ ў гэтым свеце,
Неаднойчы пральем захопнікаў кроў!

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar