Kishore Kumar Hits

BELAROOTS - Тут şarkı sözleri

Sanatçı: BELAROOTS

albüm: Аднакарэнныя


Я
Я
Нарадзіўся тут
Пара дзён пасьля выбуху
І тое паветра
Ніколі не выдыхну
І я бягу бо не маю выбару
Але не да выхаду -
Да ўласнага выраю
Я бягу зь няўцямнаю вераю
У новую эру
Я маю надзею
Прачнуцца ранкам у сваёй краіне
Куды супраць плыні
Мы ўсё-ткі даплылі
А як жа цяпер?
Тут трэба кеміць
Кожны наш крок не выпадковы
"Нарадзіўся тут" -
Сьпяваў Вайцюшкевіч
"Я памру тут" -
Сьпяваў Кулінковіч
Ёсьць верагоднасьць трапіць заўсёды
Часу пад кола
Адчаю збыткоўна
Нам не шанцуе
Бо ўдачы падковы
На нашых капытах цягнулі каб роўна
Нарадзіўся тут
Жыцьця палова
Сышла на пошук адказаў грунтоўных
Па-першае:
Хто я?
Па-другое:
Хто мы?
Па-трэцяе:
Ўсёж што з намі такое?
Гэта не памяркоўнасьць, гэта кома
Гэта не талерантнасьць, а саркома
І не абыякавасьць:
Нам не ўсе роўна
Якой саломай нас тут кормяць
І мы ці бяжым
Ці ляцім што ёсьць сілы
Да ўласнага выраю
Падрэзаны крылы
Пакуль карабель наш не скалацілі
Пакуль наша мора ў зямле не вырылі
Гады лятуць на крылах пакут
I feel good
Мой родны кут
Дзіцячы садок
Школа
Інстытут
Нараджаемся тут
Нараджаем тут
Гады лятуць
Нараджаемся тут
І паміраем тут
Гады лятуць
Час не вярнуць
Нас не вярнуць
Гады лятуць
Нараджаемся тут
І паміраем тут
Гады лятуць
Час не вярнуць
Нас не вярнуць
Прывітаньне, тут MC Зьміцер
Сь першай версіяй песьні
Я не сышоў на пеньсію
Збудаваў домік ля Нёману ў лесе
Дарэчы, прыязджайце ўлетку
На фестывалі
Будзе весела
Я паскідваю каардынаты
Даедзеце па ЖыПіэСе?
Даедзеце, даедзеце
Тут нібыта сказалі на версе
Што я ў нейкім чорным сьпісе
Але на ўсе сьпісы стабільна
Тсс
Мы клалі пісю
Не буду скардзіцца
У мяне усё амаль зашыбісь
І я
Шлю гарачыя вітаньні
Айчыннаму шоўбізу
Прывітаньне
Так вось
З часу той песьні мінула
Цэлых пятнаццаць год
А мы
Ага
Таго
Працягваем свой карагод!
І яшчэ як!
Не будзе лішнім сказаць
Што і я нарадзіўся тут
І мая дачка нарадзілася тут
Ніхто адсюль не ту-ту
Хай едуць
Але ці ёсьць ад іх увогуле паратунак?
Жыцьцё як віно -
Яго наймацнейшы гатунак
Мы абралі кірунак
І тут няма чаго думаць
Хоць і характар
У нашай з вамі радзімы
Не падарунак
Так
Гады лятуць
Нараджаемся тут
І паміраем тут
Гады лятуць
Час не вярнуць
Нас не вярнуць
Гады лятуць
Нараджаемся тут
І паміраем тут
Гады лятуць
Час не вярнуць
Нас не вярнуць

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar