Kishore Kumar Hits

Нямiга - Мне пустыя вокны сняцца... şarkı sözleri

Sanatçı: Нямiга

albüm: Мне пустыя вокны сняцца...


Мне пустыя вокны сняцца
Ад старых вясковых хат
Быццам зноў выходзіць маці
На дарогу ў лістапад
Моўчкі збочыць на гасцінец
І ўглядзіцца ў далячынь
Быццам зноў чакае сына
Ды ізноў не едзе сын
Я шукаў сваё вызнанне
Я згубіў бацькоўскі дым
На далёкім скрыжаванні
Дзе звярнуў я не туды?
І цяпер мне сняцца пушчы
Хаты, ўрослыя у мох
Бы здзічэлы крык бязгучны
Паабапал ўсіх дарог...
І я вернуся калісьці
Да парэчак і шыпшын
Упаду счарнелым лісцем
Пад замшэлыя крыжы
Толькі сэрцу не суняцца
Да світальнае зарніц
Бачу зноў: выходзіць маці
І глядзіць
Глядзіць
Глядзіць...

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar