Кожны дзень ідзе, быццам пакрысе,
Галаву схіліў, як прымушаны.
Я стаю, нібы -- на адной назе,
Пасярод зімы ледзь сканфужаны.
Неба як агонь, вецер як вада...
Пераблытаў хто, дзе мая луна?
А-а-а, а-а-а.
Мокры сьвітэр, пішу ў твітэр
Прывітаньні сябрам.
Колькасьць літар у хвіліну
Больш чым ў год дзён набраў.
Я пакіну Радзіму...
Каюся, каюся!
Ўвесь разбэшчаны ды раз'юшаны.
І каму такі падабаюся?
Най-най-да-дай...
Кожны дзень -- як дзень,
Хвалявалась ноч,
Расплятала косы дзявочыя.,
Ты зратуй мяне!
Я ня ведаю, як ў цемру гэту ўскочыла.
Быццам тут агонь,
Быццам тут вада –
Ні горача, ні холадна-а-а!
Цёплы сьвітэр, пішу ў твітэр --
Усё добра!
За навінай навіна,
Холад лезе пад коўдру.
Не пакіну Радзіму,
Каюся, каюся!
Забясьпечаны, ненапружаны...
Хто са мной такі будзе лаяцца?
А-а-а-а...
Кожны ты, як сьвет.
Кожны сьвет, як ўсе.
Нараджаецца і зьнішчаецца.
Не кажы, што так,
Не кажы, што не...
За якую праўду змагаюцца?
Тое дзе цяпло, тая чысьціня,
Захаваны ці захавалася?
А-а-а-а...
Твітэр...
Ўсё роўна...
Шэраг шэрых навінаў,
Холад лезе пад коўдру.
Не пакіну Радзіму,
Каюся, каюся!
І каму такі падабаюся?
А-а-а-а...
Поcмотреть все песни артиста