Я з ім сустрэўся у чыстым купэ, У зваротнай дарозе. Падобны тварам ён да мяне, Стаіць на парозе. З глытком кожным у шклянцы маёй Гарэлкі ўсё болей. Мой недапалак з зацягам даўжэе, Ды гасне паволі. Рушыць цягнік на Нясвіж Ідзе дадому, бо... бо... Я грэю каву, ды стыне яна, І студзіць далоні. Мне вандроўнік у вочы глядзіць. Ён - коннік Пагоні. - Пабач, - ён кажа, - аблокі плывуць Насустрач ветру, Дождж ад долу да неба ідзе, Знікае у паветры... Рушыць цягнік на Нясвіж, Ідзе дадому. За снежнем раптам прыйшоў лістапад У зваротнай дарозе. Чым больш п'ю я, чым больш палю - Тым больш я цвярозы. Я хутка ўбачу замак дзядоў, Убачу касцёлы... Дарма спрабуеш спыніць цягнік - Я рыну пад колы. Рушыць цягнік на Нясвіж, Ідзе дадому.