Я гляджу ў неба Сэрца б'ецца толькі думкай адной. Я гляджу ў неба Там шлях апошняй песні маёй. Я гляджу ў неба Побач з ёй лунае светлы анёл. Крыкну я ў неба: Будзь з намі, калі сюды прывёў! Будзь разам з намі, Ахіні крылом нас, светлы анёл. Будзь разам з намі, Сярод бруду і вострых камянёў. Будзь разам з намі, Калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзвярэй. Будзь разам з намі І не хавай ад нас вачэй. Паднясуць віна табе і кавалак хлеба, Скажуць: ты прадвеснік новых падзей. А што цябе чакае — крыж ці дарога ў неба? Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей? Будзь разам з намі, Сярод цемры і жудасцяў начэй. Будзь разам з намі, Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй. Будзь разам з намі, Але не трэба нам рабіць лягчэй. Будзь разам з намі, — І гэта ўсё, што трэба нам!