Kishore Kumar Hits

Dzieciuki - Калі над лугам бусел праляцеў şarkı sözleri

Sanatçı: Dzieciuki

albüm: Радыё Harodnia


Калі над лугам бусел праляцеў
і ты за ім падняцца захацеў,
было яшчэ нічога невядома.
Ці будзе край? Ці прыйдзе зноў вайна?
Ці проста да вясковага акна
смерць зазірне і памаўчыць знаёма?
Калі, калі...
Калі, калі...
Над лугам бусел праляцеў
Калі, калі...
Калі, калі...
Над лугам бусел праляцеў

I вось мінуў той час, прапаў той лад.
Здаецца — і шляхоў няма назад.
Вайна і смерць — на поўначы і поўдні.
А сніцца бусел і трывожыць сон...
Што з-пад аблокаў белых бачыць ён?
Што ведае? Пра што адвеку помніць?
Калі, калі...
Калі, калі...
Над лугам бусел праляцеў
Калі, калі...
Калі, калі...
Над лугам бусел праляцеў

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar