Ëн быў натхнёны i малады Iх незьлiчона было Ён на плошчы вёў гарады Зь песьняй, што блiзка сьвятло I запальвалi сьвечкi яму Плыў па-над плошчаю дым Ён сьпяваў: зруйнуем турму! Яны сьпявалi за iм Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае сьвет стары! Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае сьвет стары! Ведалi словы на памяць — i сьпеў Несьлi па вулiцах так Што кроў кiпела i гнеў кiпеў I сэрцы стукалi ў такт Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм Ворагаў бiў напавал Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым... А ён усё граў i сьпяваў Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае сьвет стары! Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае сьвет стары! Так паўстаў шматтысячны рух Воiнаў цэлая раць Можна помнiкi зносiць і брук На камянi разьбiраць Кожны адчуў — прыйшоў яго час Сiлы аддаць барацьбе Хто ня з намi — той супраць нас! ...Сьпявак быў сам па сабе Глядзеў, як шчыльныя рады Зь ягонай песьняю iдуць А песьня глухне, глухне, глухне... А муры растуць, растуць... Глядзеў, як шчыльныя рады Зь ягонай песьняю iдуць А песьня глухне, глухне, глухне... А муры растуць, растуць... Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае сьвет стары! Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — I пахавае сьвет стары!