Kishore Kumar Hits

Вольны Хор - Пагоня şarkı sözleri

Sanatçı: Вольны Хор

albüm: Годныя песні


Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах, -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях
Ў белай пене праносяцца конi
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць -
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
У бязьмерную даль вы ляцiце
А за вамi, прад вамi - гады
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон
Што забылi цябе, адраклiся
Прадалi i аддалi ў палон?
Што забылi цябе, адраклiся
Прадалi i аддалi ў палон?
Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць
Ў белай пене праносяцца конi
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць -
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
Мацi родная, Мацi-краiна!
Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль...
Ты прабач, Ты прымi свайго сына
За Цябе яму ўмерцi дазволь!
Ўсё лятуць i лятуць тыя конi
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць (не разьбiць), не спынiць, не стрымаць

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar