Чыстая майка, новыя кеды Куды я так іду, я і сам не ведаю Шаўковая кашуля і гальштук чорны І цягнуцца за мною ўздыханняў марафоны Ці ты п'еш гарбату з ромам, ці ром з кропелькай гарбаты - Ўсе кабеты любяць калі хлопец трохі барадаты Жанчына, запомні назаўжды Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады! Гадзіннік афіцэрскі і на пальцы па пярсцёнку - Інтылігентны далікатны і знутры, і звонку А барада асобна заслугоўвае пашанаў - Адразу і не скажаш, што прыехаў ён з Ашмянаў Дзе прыхільніц у шпіталі ужо поўныя палаты Бо кабеты любяць калі хлопец барадаты Жанчына, запомні назаўжды Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады! Уявім, пакахала ты, і выйшла яно так Што кожны дзень на ранку твой свой голіць твой юнак А потым шлюб, і хутка нарадзілася дзіцё Але ўсё ж не так удала склалася жыццё Бо вашаму дзіцяці потым скажуць куліжанкі Калі без барады твой тата - ў цябе дзве мамкі Жанчына, запомні назаўжды Мужчына з барадой лепш, чым юнак без барады! Добра, калі хлопец і прыгожы, і багаты - А яшчэ прывабней, калі хлопец трохі барадаты