Kishore Kumar Hits

Leibonik - Гузік şarkı sözleri

Sanatçı: Leibonik

albüm: Гузік


Жыццё не каробка цукерак СПАРТАК
Жыццё як кашуля, чаму яно так?
Бо кожны атрымлівае як па шаблону
Кашулю на выраст - і носіць да скону
І ў свеце наскрозь і паўсюль трафарэтным
Усе носяць кашулю як лічаць патрэбным -
Хтось як бы скуру тканіна не цёрла
Зашпіляе яе аж пад самае горла
А камусьці ў кашулі спякотна і цесна
Ён просіцца ўверх як маленькая Цэсна
Расхрыстаны крочыць пад парам эцілу
Гальштук - хіба пад вянец, ці ў магілу
Не варта ляпіць на людзей этыкетак
Але ўсё, што адрознівае так ці гэтак
Лютэранаў ад люмпа, што п'е чыстаганы
Гэта гузік - зашпілены ці адарваны
Там дзе дзеляць людзей праз іх колер штанінаў
Марскі чалавек жыў пасярод раўнінаў
Упарты і цвёрды як быццам са сталі
Якія бы хвалі яго не хісталі
Маленькія песні ў маёй галаве
Навечна ўраслі пад канцэртным шафе -
Хай помніцца доўга касмічная прытча
Як Леммі прыйшоў на зямлю ў Смалявічах
Чацвёртага жніўня пайду залью лыч -
Дзякуй табе Аляксандр Міхалыч
За тое, што даў, за тое, як пёрла
За пот і сарванае шмат разоў горла
Хто бы ў мяне не тыкаў свой палец
Для мяне пальцам піханаё - uber ales
Да гэтай пары ляжыць у кішэні
Гузік, сарваны з кашулі ў слэме

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar