Kishore Kumar Hits

Leibonik - Жакі şarkı sözleri

Sanatçı: Leibonik

albüm: Жакі


Калі быў я малы, з кучаравым чубом
На Вялікдзень у жакі ішлі мы гуртом
І суседскім бабулям чыталі старана
Вершы, якім навучыла мама
Я маленькі жачок, паўзу як рачок
Скачу як жабка, дай кока бабка
Не дасі кока, вылезе вока
Не дасі пірага, адсохне нага
Не дасі двух - выляціць дух
Дай жа бабка яечка, каб не здохла авечка
Вясёлы нам дзісь дзень настаў
Якога кожны з нас чакаў
Мы будзем танчыць і песні спяваць
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
Закахацца ў суседку - гэта звычайна
Будзьма разам - і ўсё будзе файна!
Як падрос, то адкрыліся простыя знакі
Усё наша жыццё - вялікія жакі
Трэба з торбай шырока адкрытай хадзіць
І ласункі шукаць, а часам прасіць
Я маленькі жачок, паўзу як рачок
Скачу як жабка
Пастаўце чатыры аўтаматам, калі ласка, бабка!
І так мы павінны прасіць у жанчыны
Не зробіш вячэру - падчэпіш халеру
Не пусціш да юбкі - размяркуюць у Крупкі
А прытуліш пяшчотна - размяркуюць ў Гродна
Вясёлы нам дзісь дзень настаў
Якога кожны з нас чакаў
Мы будзем танчыць і песні спяваць
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
Закахацца ў суседку - гэта звычайна
Будзьма разам - і ўсё будзе файна!
Калі стану стары й час прыдзе паміраць
Я не стану ў суме ў вакно пазяхаць
І смерці кастлявай скажу я шчасліва
Перад тым сербануўшы цёмнага піва
Я маленькі жачок, паўзу як рачок
Скачу як жабка, дай пажыць яшчэ, бабка
Дай мне ноч і світанак - пацешыць каханак
А там прыдуць госці - дадуць табе ў косці
Дай яшчэ ажаніцца, і потым напіцца
Свята не памірае - пацерпіш, старая
Вясёлы нам дзісь дзень настаў
Якога кожны з нас чакаў
Мы будзем танчыць і песні спяваць
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць
Закахацца ў суседку - гэта звычайна
Будзьма разам - і ўсё будзе файна!

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar