Ля карчмы ў мястэчку у хаце старой На раскіданым ложку каля піяніна Чарнабровая баба з пасмінкай сівой Аўдавелая ўвосень, народжвала сына Яна білася ў крыке, хтось нёс ёй вады Хтось бярэмам на кіпень нёс з сеняў галлё Яна ж выла й раўла немым голасам бы Заблукаўшае ў лесе пад вечар цялё І суседкі ўжо шэптам раклі, быццам дзе Матку з сынам назаўтра чакае магіла Яна ж коўдру да болю сціскала ў руцэ І пад самую раніцу ўсёж нарадзіла Ты мамін сынок, Сымон малы Цёплы скрутак баба гайдала Мамін сынок, Сымон Ты мамін сынок, Сымон малы Цёплы скрутак баба гайдала Мамін сынок, Сымон Тры хлапцы заступілі Сымону дарогу - Ходзь сюды, жыдзянё, не хавай свае вочы! Дай нам скрыпку пад ногі сваю на падлогу Каб не мог зноў пілікаць ад ранку да ночы Зцерпіш гэта? Мо зцерпіш і ў морду тады? Будзем біць, покуль рукі не дрыгнуць у стоме Нам бы волю - загінуў бы тут назаўжды Як твой бацька, забіты ў адэскім пагроме Ды змягчэй бог-сусвет: Хлопцы, ходу, гамон! Пад п'яны смех тры постаці ў цемры сканалі І ляжаў на зямлі недабіты Сымон Побач - скрыпка, каторую недатапталі Ты мамін сынок, Сымон - Гучала нібы праклён Мамін сынок, Сымон Ты мамін сынок, Сымон - Гучала нібы праклён Мамін сынок, Сымон А калі вайна стрэлілі хорам гармат Сымон суткі з пляча не здымаў сваю скрыпку А назаўтра пайшоў сам у ваенкамат Як поп крыжык, трымаючы ў жмені агітку Там яго запісалі: "Сымон, трыццаць год Безпартыйны, жанаты, ёсць дзеці". Так з ліху Стаў скрыпач на абцасы патрэсканых ботаў Пад каманду людзей без музычнага слыху Жонка сохнуць вачам не давалі ні хвілі Дзеці ж тату Сымона маўчкі праважалі Біць тых самых, што Сымку калісь не дабілі І таптаць тых, што Сымана не датапталі Ты мамін сынок, Сымон - Чулася наўздагон Ты мамін сынок, Сымон Ты мамін сынок, Сымон - Гучала нібы праклён Мамін сынок, Сымон Ты мамін сынок, Сымон малы Цёплы скрутак баба гайдала Мамін сынок, Сымон Сымон не сынок Сымон сынок