Kishore Kumar Hits

Leibonik - Гастролі şarkı sözleri

Sanatçı: Leibonik

albüm: Гастролі


Учора я глядзеў як любяць плаваць качаняты
Потым усю ноч не спаў: што ж такое та, рабяты?
Дробныя і кволыя, мокрыя па вушы
Качаняты не чапляюцца за кавалак сушы
У бакі далей плывуць ад качкі-мамкі ўпотай –
А мне што, так і сядзець тут дома з сухой жопай?
Я і сам з вусамі гусь, нават з цэлай барадой!
Як пісаў Ашмянскі веснік, "Бардаўскі плэйбой"!
Долі, бемолі, розныя трыёлі –
У мяне ужо ад музыкі на вушах мазолі
(я канешне ведаю, што граматнейша - мазалІ
Але ж не такія сролі ездзяць на гастролі)
Клічуць на сцэну мяне мае шляхі
Вось такі ашмянскі Роберд бляха Дзілан ад сахі
Пакуль пасвІў я кароў прачытаў багата кніжак
І з паўтыка пазнаю, дзе Мацкевіч, а дзе Жыжак
Ляды, Жалудок, Гурнофель, Буда-кашалёў –
Оксі, выбачай, твой нэймдропінг для лахоў!
Мне літаратура ежа як свіня для копта –
Духоўна каларыйны, музычна лёгкі, ёпта!
Дастаю гітару, дастаю цыліндр -
Мая культура палімпсест, мой герой Фасбіндэр!
Хай навокал боль і страх, цяжка жыць, але ж няхай
Прывязу найлепшых песень – хоць да сракі прыкладай!
Гэтым разам райдэр просты, можна і без лімузінаў –
Ганарар пяць тысяч еўра ці каструлька цэпелінаў
Хоць сюрпрызаў і ня будзе, хоць пасюль лалалай
Еду я адсюль туды, толькі ты мяне чакай

Поcмотреть все песни артиста

Sanatçının diğer albümleri

Benzer Sanatçılar